Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан
скарочана — МКС РК
  • Қазақстан Республикасы Мәдениет және спорт министрлігі
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Казахстан
Дата стварэння 6 жніўня 2014 года
Папярэднія ведамствы Міністэрства культуры РК;
Агенцтва РК па сувязі і інфармацыі;
Агенцтва РК па справах рэлігій;
Агенцтва РК па справах спорту і фізічнай культуры.
Штаб-кватэра 010000, Астана, Левабярэжжа, вул. Арынбор, д.8, "Дом Міністэрстваў", 15 пад'езд, 3 паверх
Міністр Актоты Раімкулава
Сайт mk.gov.kz

Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы Мәдениет және спорт министрлігі) з’яўляецца цэнтральным выканаўчым органам Рэспублікі Казахстан, які ажыццяўляе кіраўніцтва ў сферах культуры, унутрыпалітычнай стабільнасці, міжэтнічнай згоды, развіцця моў, дзяржаўных знакаў, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ў межах, агаданых заканадаўствам, — міжгаліновую каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Рэспубліцы Казахстан, культура і спорт ужо не першым разам яднаюцца ў адзінай дзяржаўнай структуры як міністэрства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства ўтворана паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 06.08.2014 года № 875 з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў:

  • Міністэрствы культуры Рэспублікі Казахстан;
  • у вобласці архіўнай справы і дакументацыі — ад Агенцтва Рэспублікі Казахстан па сувязі і інфармацыі;
  • Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах рэлігій;
  • Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах спорту і фізічнай культуры.

6 жніўня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан прызначыў Арыстанбека Мухамедзіулы Міністрам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан, вызваліўшы ад пасады Міністра культуры Рэспублікі Казахстан[2].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Унутраведамасныя арганізацыі міністэрства:

  1. Камітэт па справах спорту і фізічнай культуры;
  2. Камітэт па справах рэлігій;
  3. Камітэт па развіцці моў і грамадска-палітычнай працы.

Задачы Міністэрства[правіць | правіць зыходнік]

Місія Міністэрства — гэта дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах культуры, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ўмацаванне адзінства нацыі, падтрымка эфектыўнай сістэмы партнёрства дзяржавы і грамадзянскай сектара.
Асноўныя задачы:

  1. Удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі аб’яднаннямі, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу;
  2. Ажыццяўленне міжгаліновай каардынацыі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, моўнай палітыкі, архіўнай справы і дакументацыі, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, фізічнай культуры і спорту;
  3. Іншыя задачы, ускладзеныя на Міністэрства

Зноскі