Міраслаў Кралевіч
Выгляд
| Міраслаў Кралевіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 14 снежня 1885[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 красавіка 1913[1][2][…] (27 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, мастак, графік, мастак-гравёр |
| Вучоба | |
Міраслаў Кралевіч (серба-харв. Miroslav Kraljević, 14 снежня 1885, Госпіч — 16 красавіка 1913, Заграб) — харвацкі мастак, графік і скульптар.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Школьную адукацыю атрымаў у Заграбе і ў родным Госпічы. У дзяцінстве і юнацтве захапляўся не толькі жывапісам, але і музыкай і паэзіяй. У 1904 годзе юнак прыязджае ў Вену, дзе вывучае права і бярэ прыватныя ўрокі малявання. Увосень 1906 года ён паступае ў Мюнхене ў прыватную школу малявання Морыца Хеймана, вядомага ў той час аўстрыйскага графіка, а праз 6 месяцаў — у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, адну з лепшых у той час у Еўропе. Тут ён у 1907—1910 гадах вучыцца з вядомымі ў будучыні харвацкімі майстрамі — Ёсіпам Рачычам, Оскарам Германам і Уладзімірам Бекічам.
Зноскі
- ↑ а б Mikuž J. Miroslav Kraljević // Kraljević, Miroslav // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047880
- ↑ а б Miroslav Kraljević // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
- ↑ а б Кралевич Мирослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.