Перайсці да зместу

Мірэла Пашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірэла Пашка
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 19 лютага 1975(1975-02-19) (49 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірэла Ана Пашка (нар. 19 лютага 1975 года, Бая-Марэ, Румынія) — румынская гімнастка. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне і бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў спаборніцтвах на брусах і чэмпіён Еўропы ў спаборніцтвах на брусах.

Пачала займацца гімнастыкай ва ўзросце 5 гадоў у спартыўным клубе Бая-Марэ пад кіраўніцтвам трэнераў Адрыяна і Нелу Поп (трэніраваў таксама французскую гімнастку Людзівін Фюрнон).

У 1990 годзе яе прынялі ў нацыянальную зборную Румыніі. У тым жа годзе яна брала ўдзел у спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы ў Афінах, Грэцыя.

Пакінуўшы спорт, яна вучылася на факультэце фізічнага выхавання і спорту Бухарэсцкага экалагічнага ўніверсітэта.

У 1997 годзе паехала на працу трэнерам спартыўнага клуба Real Grupo de Cultura Covadonga у горад Хіхон, Іспанія.

У 2006 годзе яна вярнулася ў Румынію, каб адкрыць там свой фітнес клуб.