Хіхон
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Хіхон (ісп.: Gijón [xiˈxon], астур.: Xixón [ʃiˈʃon]) — прыбярэжны прамысловы горад і муніцыпалітэт у Астурыі, Іспанія. Порт, адзін з найбуйнейшых на поўначы Іспаніі. Насельніцтва Хіхона складае каля 280000 жыхароў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Людзі сяліліся ў раёне Хіхона з самых старажытных часоў. Раннесярэдневечныя тэксты згадваюць горад пад назвай Хіхія (Gigia). Гэта быў важны правінцыйны рымскі горад. Назва першапачаткова ўжывалася да невялікага паўвостраву.
Перыяд канцу панавання рымлян і прыходу мусульман згадваецца даволі сціпла. Хоць варварскія нашэсці фактычны не пакінулі слядоў, мяркуецца, што тэрыторыя была кантралявана ўладзе караля вестготаў Сісебута ў VII стагоддзі. У гэтыя часы ў рэгіён маглі прыйсці першыя праявы хрысціянскага набажэнства.
Хіхон быў сталіцай бербергскага даменіёну пад камандаваннем Мунмуса, які ўсталяваў сваю рэзідэнцыю тут, а таксама трымаў войска. Мусульманскае дамінаванне доўжыўся прыкладна з 713 па 718 або 722 гады. Пасля перамогі ў бітве пры Кавадонзе астурыйскага войска, на чале з Пелаё, які потым у неўзабаве стане каралём каралеўства Астурыя, мусульмане з гэтых земляў былі адрынуты.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Музей дуды (The Museo de la Gaita)
- Гандлёвая пешаходная вуліца Карыда (Corrida)
- Палац Ревільяхіхеда (Revillagigedo) — Цэнтр міжнароднага мастацтва.
- Музей Хавэльянас (de Jovellanos) — Астурыйскага гуманіста і палітыка
- Музей сучаснага мастацтва Бархола (Barjola)
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Албукерке, Нью-Мексіка, ЗША
Гавана, Куба
Ньёр, Францыя
Новарасійск, Расія
Пуэрта-Вальярта, Мексіка
Смара, Заходняя Сахара
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хіхон
- Сайт муніцыпальных уладаў
- Афіцыйны турыстычны сайт