Перайсці да зместу

Міска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міска з кукурузнымі шматкамі.

Міска — від сталовага посуду, як правіла для вадкіх страў (супы, поліўкі). Функцыянальна блізкія да глыбокіх талерак.

Міскі бываюць керамічнымі, металічнымі, шклянымі, драўлянымі, пластыкавымі і нават папяровымі. Маюць форму паўсферы, што збліжае міску з кубкам. Аднак міска буйнейшая і з яе не п'юць, а ядуць лыжкай. Таксама міскай называюць посуд для кармлення сабак.