Поліўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

По́ліўка — даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы (баршчу, капусты, і г.д).

З XVIII ст. у прывілеяваных пластоў грамадства назва пачала выцясняцца запазычаным з нямецкай мовы словам суп. Поліўка з піва называлася граматка, з гусінай ці са свіной крыві — чорная поліўка. У XIXXX ст. у сялянскім асяроддзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу). Потым невялікую колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.

На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка — старая назва заціркі (калатушы).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Поліўка // Праект «Наша ежа»