Перайсці да зместу

Мітрафан Кепель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітрафан Кепель
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 4 (16) чэрвеня 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 1950
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Юрый Кепель
Партыя
Член у

Мітрафан Кепель (4 чэрвеня 1880, Лебедзеўская воласць Лідскага павета — 1950, Вільня) — заходнебеларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Праваслаўны беларус. Бацькі — Тэадор і Еўдакія.

Член Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, падтрымліваў сувязь з беларускім пасольскім клубам «Змаганне» у Сейме Польскай Рэспублікі. У 1928 годзе сам балатаваўся ў Сейм. Прыхільнік вылучэння Заходняй Беларусі з Польшчы і далучэння да СССР.

Быў сябрам назіральнай рады Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні. Супрацоўнічаў з газетай «Наша воля».

У 1944 годзе дапамог уратаваць Беларускі музей імя Луцкевіча ў касцёле св. Міхала ў Адама Станкевіча, паводле Янкі Шутовіча[1]:

Трэба было спешна адшукаць і даставіць будаўляны матар’ял — дошкі, цвікі, транспарт. На просьбу дырэкцыі музею зрабіў гэта незабыўны прафесійны спецыяліст ад цеслярскіх сталярных і іншых работ — дзядька Кепель. Стары беларус, быўшы доўгалетні старшыня бацькоўскага камітэту Віленскай беларускай гімназіі. Ён […] зрабіў да пятнаццаці скрыняў рознага размеру […] Хутка загрузілі і перавезлі ў падвалы памянёнага касцёла. Праца была натужная, нервозная, не хапала фізічнай сілы. Я званіў тэлефонам, паведамляў іншых беларусаў, каб памаглі ратаваць скарбы музею. Усюды адказ: хавай сваю галаву, глядзі што робіцца ў горадзе, якая суматоха, спалох. Немцы ўцякаюць, выязджаюць, грузяць сваю і награбленую маёмасць, вывозяць […] У такіх варунках мы, наш скромны музейны калектыў, высіляліся, каб перанесці ці перавезці на двуколках скрыні з музейнымі скарбамі ў падвалы касцёла.[2]

Пахаваны на Антокальскіх могілках у Вільні[1].

З жонкай Верай (1885—1959) меў дачку Марыю, польскую акадэмічную вяслярку, і сына Юрыя, аднаго з самых вядомых польскіх акадэмічных весляроў 1930-х гадоў, бацьку польскага эканаміста і банкіра Ежы Кепеля[pl].

  1. а б Ціхан Чарнякевіч. Яшчэ адно пахаванне - цяпер на Антокальскіх. www.facebook.com. Праверана 20 кастрычніка 2024.
  2. Цыт. паводле: Homo historicus 2022