Юрый Кепель
Юрый Кепель | |
---|---|
Род дзейнасці | вясляр |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | метадызм[d] |
Бацька | Мітрафан Кепель |
Дзеці | Ежы Кепель[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Юрый Кепель (Юры Кэпэль, польск.: Jerzy Kepel; 1910, м. Бутрыманцы[1], Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі вясляр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус[2].
Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў[2].
Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду 1-га нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі[3]. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»[2].
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі ўладамі[3]. Прызваны ў армію ў чэрвені 1940 года. Служыў у званні лейтэнанта ў 149 гвардзейскім стралковым палку 49 гвардзейскай стралковай дывізіі[1]. Загінуў у 1944 годзе[3].
Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартовым саюзе быў Кепель, успамінае пра яго[4]:
Вельмі высокі, прыгожы бляндын. Дасканалы вясьляр на адзінках. Часта займаў першае месца на рэгатах у Вільні, а аднойчы здабыў першае мейсца на спаборніцтвах на Сэне ў Парыжы. Пасьля акупацыі Вільні Саветамі ў 1939 годзе быў арганізатарам службы парадку міліцыі, пакуль Вільня ня была падорана Жамойцам. Ня выехаў зь Вільні. Калі ў 1940 годзе Саветы акупавалі ўсю ковенскую Літву, дык Кэпэль быў арганізатарам спартовага жыцьця. Пасьля пачатку нямецка-савецкае вайны недзе зьнік і хадзілі чуткі, што ён недзе партызаніў. Быў жанаты з Вандаю Бургардт, асыстэнткай на агрыкультурным ф-це УСБ. На ўсе запытаньні ў лістох у Вільню пра яго, ніхто не адказаў, хоць напісалі, што яго бацька Мітрафан Кэпэль памёр. |
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Меў сына Ежы (Юрыя) , які стаў польскім эканамістам і банкірам.
Зноскі
- ↑ а б Кепель Юрий Митрофанович
- ↑ а б в Адамковіч Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І — Вільня. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с.: іл. ISBN 978-9955-578-14-7
- ↑ а б в Кепель Юрый // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ Галяк Леанід. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кепель Юрый // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Адамковіч Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І — Вільня. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с.: іл. ISBN 978-9955-578-14-7
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выпускнікі Універсітэта Стэфана Баторыя
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Весляры (акадэмічнае веславанне) Польшчы
- Журналісты Польшчы
- Выдаўцы Польшчы
- Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Алітускім раёне