Міхайла Цакіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхайла Цакіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 мая 1990(1990-05-27)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Сербія Земун 26 (1)
2010 Сербія Чукарычкі (Бялград) 11 (3)
2011—2014 Украіна Зара (Луганск) 14 (0)
2012—2013   Беларусь Славія (Мазыр) 33 (0)
2014 Сербія ОФК (Бялград) 2 (0)
2015 Малдова Ціраспаль 10 (0)
2015 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 8 (1)
2016 Сербія Земун 11 (2)
2017—2018 Сербія Сінджаліч (Бялград) 51 (9)
2019 Таджыкістан Істыклол (Душанбэ) 1 (0)
2019—2020 Сербія Сінджаліч (Бялград) 18 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Сербія Сербія (да 19) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхайла Цакіч (сербск.: Mihajlo Cakić / Михаjло Цакић, нар. 27 мая 1990) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Сербіі, гуляў за клубы «Земун» і «Чукарычкі». У 2011 годзе трапіў у луганскую «Зару», але не змог замацавацца ў яе складзе.

У жніўні 2012 года быў аддадзены ў паўгадовую арэнду мазырскай «Славіі», а ў лютым 2013 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2013[2]. У «Славіі» звычайна выхадзіў у асноўным складзе, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Цакіч вярнуўся ў склад «Зары»[3]. Улетку 2014 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком ОФК, а ў лютым 2015 года перабраўся ў малдаўскі «Ціраспаль»[4]. Па заканчэнні сезона 2014/15 «Ціраспаль» быў расфарміраваны, і Цакіч стаў іграком іншага ціраспальскага клуба — «Шэрыфа». Пакінуў «Шэрыф» у снежні 2015 года, пасля чаго заставаўся без клуба. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Земун». У пачатку 2017 года стаў іграком «Сінджаліча».

У студзені 2019 года перайшоў у таджыкскі «Істыклол», за які гуляў у асноўным у Кубку АФК. У жніўні таго ж года вярнуўся ў «Сінджаліч», дзе гуляў да лета 2020 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Сербіі, за якую гуляў на чэмпіянаце Еўропы 2009 ва Украіне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Малдова Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2015
  • Таджыкістан Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2019

Зноскі