Міхаіл Іванавіч Быкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Быкоўскі
Михаил Иванович Быковский
Дата нараджэння 19 красавіка 1919(1919-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1944(1944-01-27) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19381944
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Міхаіл Іванавіч Быкоўскі (19191944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага батальёна 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 красавіка 1919 года ў вёсцы Манькава-Калітвеннае Чарткоўскага раёна Растоўскай вобласці ў сям'і служачага. Рускі.

Скончыў Растоўскі аўтадарожны тэхнікум[1].

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў 1-е Арджанікідзэўскае ваеннае пяхотнае вучылішча[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Кандыдат у члены ВКП(б).

1 кастрычніка 1943 года пад шквальным агнём праціўніка даручаны капітану Быкоўскаму батальён адным з першых пераправіўся на правы дняпроўскі бераг, выбіў ворага з займаных пазіцый, замацаваўся на плацдарме і за трое сутак адбіў пяць контратак гітлераўцаў, забяспечыўшы пераправу іншых падраздзяленняў 467-га стралковага палка.

Загінуў смерцю храбрых у баі 27 студзеня 1944 года ў раёне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці, вызваленым ад гітлераўскіх акупантаў 14 студзеня 1944 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў Калінкавічах.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У Калінкавічах імем Міхаіла Быкоўскага названая вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • На будынку Растоўскага аўтадарожнага тэхнікума ў памяць аб Героі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб Быкоўскім ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку Манькаўскай сярэдняй школы, дзе ён вучыўся, яго імя прысвоена гэтай школе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за паспяховае камандаванне стралковым батальёнам, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Быкоўскаму Міхаілу Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. Живая связь поколений дорожников(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2009. Праверана 19 жніўня 2018.
  2. Выпускники - Герои Советского Союза

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Іванавіч Быкоўскі на сайце «Героі краіны»