Міхаіл Іванавіч Мінаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Мінаеў
Дата нараджэння 19 лістапада 1926(1926-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1994(1994-05-04) (67 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
ганаровы радыст СССР

Міхаіл Іванавіч Мінаеў (19 лістапада 1926, с. Крупец, Зяметчынскі раён, Пензенская вобласць, Расія — 4 мая 1994) — спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1990), дацэнт (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча ў г. Мікалаеве (1947), Ленінградская ваенна-паветраная інжынерная акадэмія імя А. Ф. Мажайскага (1956), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут радыёапаратуры, г. Ленінград (аспірантура, 1964).

Працаваў ва Авіяцыйнай эскадрыллі, Далёкі Усход (1947—1950, начальнік сувязі); Навукова-даследчым інстытуце магутнага радыёпрыборабудавання, г. Ленінград (1956—1960); Мінскмі радыётэхнічным інстытуце (з 1967, кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, з 1969 — дацэнт, з 1991 — прафесар кафедры радыётэхнічных сістэм).

Навуковыя інтарэсы: даследаванні многачастотных рэжымаў работы прыбораў звышвысокіх частот; распрацоўка радыёперадаючых устройстваў радыёлакацыйных станцый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медалі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», значком «Ганаровы радыст СССР» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Внешняя обратная связь в автономных и неавтономных генераторах СВЧ : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.21 / Минаев Михаил Иванович. — Минск, 1991.
  • Радиопередающие устройства сверхвысоких частот : [учебное пособие для вузов] / М. И. Минаев. ― Минск, 1978.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Минаев Михаил Иванович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 326—327.