Пензенская вобласць
| Пензенская вобласць | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Гімн | гімн Пензенскай вобласці[d] | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 4 лютага 1939 | ||||
| Кіраўнік | Алег Мельнічэнка[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
| Код ISO 3166-2 | RU-PNZ | ||||
| Код аўтам. нумароў | 58 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Пензенская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Пенза. Створана 4 лютага 1939 года. Вобласць уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласцямі і рэспублікай Мардовія. Створана як вобласць РСФСР 4 лютага 1939 года.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф паверхні — раўнінны, злёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволжскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка з’яўляецца самым высокім узвышшам вобласці. Крайні захад вобласці належыць да ўсходняй ускраіны Окска-Данскі раўніны.
Падзяляецца на 28 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Пенза, Кузнецк, Зарэчны.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Мінеральна-сыравінная база вобласці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну размешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мергеля і крэйды, а таксама невялікія заляжы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]У вобласці налічваецца звыш 3 тысяч рэк і ручаёў агульнай працягласцю 15 458 км. Рачны сцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэкаў вобласці ёсць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адна з унікальных прыродных з’яў Пензенскай вобласці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой пачатак з найчысцейшых крыніц. Частка азёраў узята пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласці налічваецца каля 1500—2000 крыніц.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абласны цэнтр горад Пенза быў утвораны ў 1663 годзе як расійская крэпасць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама звесткі пра прысутнасць на тэрыторыі сучаснага горада больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губерні. 15 верасня 1780 года ўтворана Пензенская губерня. 5 сакавіка 1797 года губерня была скасавана, а Пенза стала павятовым цэнтрам Саратаўскай губерні. 9 верасня 1801 года Пензенская губерня была адноўлена.
У 1928 годзе губерня была зноў ліквідавана, Пенза стала цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволжскага края, Куйбышаўскага края, а затым з 1937 года раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласці. 4 лютага 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 2010 года колькасць жыхароў у вобласці складае 1 386 178 чалавек. Большасць насельніцтва складаюць рускія (86,8 %). Другой па велічыні нацыянальнай групай з’яўляюцца татары (6,4 %), потым мардва (4,1 %). Беларусы з’яўляюцца сёмай па колькасці нацыянальнай групай, налічваючы на 2002 год 2 579 чалавек.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Васільеўна Арлова (нар. 1954) — беларуская псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, прафесар.
- Міхаіл Мікалаевіч Загоскін — рускі пісьменнік, драматург, аўтар гістарычных раманаў.
- Сяргей Пятровіч Каткоў — беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР.
- Васіль Восіпавіч Ключэўскі (1841 — 1911) — рускі гісторык, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта; ардынарны акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук па гісторыі, тайны саветнік.
- Галіна Дзмітрыеўна Кнацько (нар. 1945) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
- Фрыдрых Лунгерсгаўзен (1884 — 1960) — беларускі геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных, прафесар.
- Арыстарх Васілевіч Лянтулаў (1882 — 1943) — рускі і савецкі мастак, жывапісец, сцэнограф, адзін з родапачынальнікаў «Рускага авангарда».
- Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (нар. 1939) — Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філасофскіх навук.
- Віктар Андрэевіч Скумін (нар. 1948) — савецкі і расійскі навуковец, доктар медыцынскіх навук, прафесар, літаратар.
- Аляксандр Анатолевіч Харчыкаў (1949 — 2023) — рускі бард, паэт-спеўнік і выканавец аўтарскіх песень.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Пензенская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 19 жніўня 2009.