Міхаіл Іосіфавіч Велер
Міхаіл Велер | |
![]() |
|
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Жанр: | |
Мова твораў: | |
Узнагароды: | |
mweller.ru | |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() |
Міхаі́л Іо́сіфавіч Ве́лер (руск.: Михаил Иосифович Веллер; нар. 20 мая 1948, Камянец-Падольскі, Украінская ССР) — расійскі пісьменнік і філосаф, член Расійскага ПЭН-Цэнтра і Расійскага філасофскага таварыства, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій.
Праца[правіць | правіць зыходнік]
У 1972—1973 гадах працуе па размеркаванні ў Ленінградскай вобласці выхавальнікам групы падоўжанага дня пачатковай школы і настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сельскай васьмігадовай школе. Звольнены па ўласным жаданні.
Уладкоўваецца рабочым-бетоншчыкам цэха зборных канструкцый ЖБК-4 у Ленінградзе. У якасці вальшчыка лесу і землякопа выязджае летам 1973 з брыгадай «шабашнікаў» на Кольскі паўвостраў і Церскі бераг Белага мора.
У 1974 годзе працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі і атэізму (Казанскім саборы) малодшым навуковым супрацоўнікам, экскурсаводам, столярам, забеспячэнцам і намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы.
У 1975 годзе — карэспандэнт завадской газеты Ленінградскага абутковага аб'яднання «Скараход» «Скараходаўскі рабочы», в.а. загадчыка аддзела культуры, в.а. загадчыка аддзела інфармацыі. Першыя публікацыі апавяданняў у «афіцыйнай прэсе».
З мая па кастрычнік 1976 года — перагоншчык імпартнага быдла з Манголіі ў Бійск па Алтайскіх гарах.
З 2006 года вядзе штотыднёвую перадачу на Радыё Расіі «Пагаворым» з Міхаілам Велерам.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
- Александр Тарасов Похабный анекдот. Скепсис. [& Архівавана] з першакрыніцы 19 мая 2012.
- Михаил Бойко «Большой Хлопок».
- Марат Салихов, к. т. н. Михаил Веллер и нигилизм.
Аповесці і раманы[правіць | правіць зыходнік]
- Рандэву са знакамітасцю (1990)
- Прыгоды маёра Звягіна (1991)
- Ножык Сярожы Даўлатава (1994)
- Самавар (1996)
- Ганец з Пізы (2000)
- Жорсткі (2003)
- Раманы (2003)
- Мая справа (2006)
- Не ножык не Сярожы не Даўлатава (2006)
- Махно (2007)
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Расіі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Журналісты Радыё Расіі
- Журналісты Эстоніі
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Вядучыя радыёстанцыі «Рэха Масквы»
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя