Белае мора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
White Sea map ru.png

Белае мора — унутрымацерыковае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж паўвостравамі Кольскі і Канін. На поўначы злучаецца з Баранцавым морам пралівамі Горла і Варонка. Плошча паверхні 90 тыс. км² (з шматлікімі дробнымі астравамі, сярод якіх найбольш вядомыя Салавецкія астравы, — 90,8 тыс. м²). Найбольшая глыбіня 350 метраў у заодняй частцы, усходняя больш мелкаводная (30-120 м), сярэдняя глыбіня — 60 метраў. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з банкамі. Залівы (губы): Кандалкшскі, Анежскі, Дзвінская губа, Мезенская губа і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]