Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі
Выгляд
Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | краязнавец, выдавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1993) |
Альма-матар |
|
Міхась (Міхаіл Альфрэдавіч) Мацельскі (нар. 11 красавіка 1965, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец і выдавец. Кандыдат тэхнічных навук (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік барысаўскай СШ № 18. У 1988 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1994 года выкладчык Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Заснавальнік, рэдактар і выдавец краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны» (выходзіць штомесяц са жніўня 1996), рэдактар газеты «Наш каледж».
Аўтар звыш 600 краязнаўчых публікацый у рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе. Сааўтар кніг: «Друцк і Барысаў: Да юбілеяў старажыт. гарадоў» (2002), «Лошница» (2017).