Барысаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Барысаў
Barysaŭ Montage (2017).jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
45,97 км²
Насельніцтва
143 287 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0177 (7ХХХХХ)
Аўтамабільны код
5
Барысаў на карце Беларусі ±
Барысаў (Беларусь)
Барысаў
Барысаў (Мінская вобласць)
Барысаў

Бары́саў[2] (афіц. транс.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 143 287 чал. (2017)[1].

Герб і сцяг[правіць | правіць зыходнік]

Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.

Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.

Вядомы зараз гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных даследаванняў, узнік у пачатку XII ст., паводле сведчання В. Тацішчава заснаваны ў 1102 г. полацкім князем Барысам Усяславічам, паводле іншых неверагодных звестак — у 1032 г. вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 г. У XIIIXIV стст. тут быў пабудаваны замак.

Верагодна, у першай палове XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (зараз — гарадзішча ў в. Старабарысаў) на новае, у 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна ў 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста.

У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 г. выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.

Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).

У 1563 г. Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 15631569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр павета. У 1796 г. атрымаў герб. У вайну 1812 (2629 лістапада 1812 г.) каля Барысава было нанесена значнае паражэнне французскай арміі ў час яе пераправы цераз р. Бярэзіну.

У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод.

У маі 1917 г. пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[3].

З 1924 г. цэнтр раёна, у 19241927 гг. — Барысаўскай акругі. 7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. У выніку, 9 красавіка хлеб быў завезены, і 10 красавіка выступы сціхлі. На працягу красавіка 1932 г. сваіх пасад былі пазбаўлены – старшыня Барысаўскага ЦРК Розін, кіраўнікі Барысаўскай міліцыі Шквор і Лібман, начальнік ДПУ Барысаўскага раёну Прывольскі. Быў зняты з працы і сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Тамашэўскі[4]. 3 мая 1933 г. галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы гораду і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да iх далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi Бярэзiна, якія абвясьцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 мая супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі ў мясцовасці «Батарэі»[5]. З 27 верасня 1938 — горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці, дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))

3 ліпеня 1944 г. 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, вызваліла Барысаў.

У 2006 г. адбылося аб'яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, напрыклад Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў; па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Барысаўскі аб'яднаны музей. Дзейнічае народны тэатр.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

ФК БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболу. Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболу.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Уваскрасенскі сабор

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
  4. Ізноў пра галодны бунт. Borisov-E.info (16 мая 2008). Праверана 12 красавіка 2018.
  5. 4 траўня 1933 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт. Радыё Свабода (4 мая 2005). Праверана 12 красавіка 2018.
  6. 6,0 6,1 6,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Результаты переписи 2009 года"Население Республики Беларусь: его численность и состав" (Том 2)
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Соседи по парте.

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "Wilejka", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]