Міхаіл Барысавіч Кандраценка
Міхаіл Барысавіч Кандраценка | |
---|---|
Род дзейнасці | кіроўца |
Дата нараджэння | 1 мая 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2004 |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Барысавіч Кандраценка (1 мая 1924, в. Трыніўкі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 2004) — машыніст, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]34 гады адпрацаваў на ўчастку «20 гадоў Кастрычніка» торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох», з іх 22 года — машыністам торфаздабыўнай машыны. Адрозніваўся высокім прафесійным майстэрствам, дысцыплінаванасцю, непрымірымасцю да праяў безгаспадарлівасці.
У 1964 годзе ён быў прыняты ў члены КПСС.
Значнымі працоўнымі дасягненнямі праславіўся Міхаіл Барысавіч на працягу трох пяцігодак. За гады 8-й пяцігодкі, у прыватнасці, ён пры плане 28,9 тыс., здабыў 33 тыс. тон торфу і зэканоміў 15 тыс. кілават гадзін электраэнергіі. За працоўную доблесць у 8-й пяцігодцы былому воіну-франтавіку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1971 года прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы ІІІ ступені
- Медаль «За адвагу»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герой войны и труда // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]; худож. А. Н. Хилькевич. — Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1985. — С. 506.
- Кондратенко Михаил Борисович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 255.
- Кондратенко Михаил Борисович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 126.