Міхаіл Валянцінавіч Кавальчук
| Міхаіл Валянцінавіч Кавальчук | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 21 верасня 1946 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Valentin Michajlovič Kovalʹčuk[d] |
| Маці | Miriam Kovalchuk[d] |
| Род дзейнасці | фізік, палітык |
| Навуковая сфера | нанатэхналогія і крышталяграфія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Q112989411? |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Міхаіл Валянцінавіч Кавальчук (нар. 21 верасня 1946, Ленінград) — савецкі і расійскі фізік, спецыяліст у галіне рэнтгенаструктурнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар, член-карэспандэнт РАН (2000). Прэзідэнт Курчатаўскага інстытута з 7 снежня 2015 года. Замежны член НАН Беларусі (2021).[2][3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Дырэктар Інстытута крышталяграфіі РАН у 1998—2013 гадах, дырэктар НДЦ «Курчатаўскі інстытут» у 2005—2015 гадах. Прэзідэнт Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Дэкан фізічнага факультэта СПбДУ з 2012. Быў нязменным вучоным сакратаром Савета пры Прэзідэнце РФ па навуцы, тэхналогіях і адукацыі ў 2001—2012 гадах, пасля яго пераўтварэнні ў Савет пры Прэзідэнце РФ па навуцы і адукацыі ў 2012 годзе — член прэзідыума.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Галіна навуковых інтарэсаў: рэнтгенаструктурны аналіз (у прыватнасці, рэнтгенаўская і бялковая крышталаграфія); генетыка чалавека; рэнтгенаўскае і сінхратроннае выпраменьванне ў даследаванні матэрыялаў; фізіка кандэнсаванага стану; рэнтгенаўская фізіка і оптыка; фізіка працэсаў крышталізацыі; стаячыя рэнтгенаўскія хвалі; шматхвалевая дыфракцыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі СПбДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены НАНБ
- Фізікі СССР
- Фізікі Расіі
- Члены-карэспандэнты РАН