Фізіка кандэнсаванага стану

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Статыстычная фізіка
Тэрмадынаміка
Малекулярна-кінетычная тэорыя
Гл. таксама «Фізічны партал»

Фізіка кандэнсаванага стану — вялікая галіна фізікі, якая вывучае паводзіны складаных сістэм (гэта значыць сістэм з вялікім лікам ступеней свабоды) з моцнай сувяззю. Прынцыповая асаблівасць эвалюцыі такіх сістэм заключаецца ў тым, што яе (эвалюцыю ўсёй сістэмы) не ўдаецца «падзяліць» на эвалюцыю асобных часціц. «Разбірацца» прыходзіцца з усёй сістэмай у цэлым. Як вынік, часта замест руху асобных часціц даводзіцца разглядаць калектыўныя ваганні. Пры квантавым апісанні, гэтыя калектыўныя ступені свабоды становяцца квазічасціцамі.

Фізіка кандэнсаваных асяроддзяў — вельмі багатая вобласць фізікі, як з пункту гледжання матэматычных мадэлей, так і з пункту гледжання прыкладанняў да рэальнасці. Кандэнсаваныя асяроддзя з самымі разнастайнымі ўласцівасцямі сустракаюцца паўсюль: звычайныя вадкасці, крышталі і аморфныя целы, матэрыялы са складанай унутранай структурай (да якіх адносяцца і мяккія кандэнсаваныя асяроддзі), квантавыя вадкасці (электронная вадкасць у металах, нейтронная — у нейтронных зорках, звышцякучыя асяроддзі, атамныя ядра), спінавыя ланцужкі, магнітныя моманты, складаныя сеткі і г. д. Часта іх уласцівасці бываюць гэтак складаныя і шматгранныя, што даводзіцца папярэдне разглядаць іх спрошчаныя матэматычныя мадэлі. У выніку пошук і даследаванне матэматычных мадэлей кандэнсаваных асяроддзяў, якія можна рашыць дакладна, стаў адным з найбольш актыўных напрамкаў у фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў.

Асноўныя галіны даследавання: