Міхаіл Пятровіч Дуброўскі
Міхаіл Пятровіч Дуброўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Іванавіч Дземянцей | ||||||
Пераемнік | Васіль Іванавіч Мяцеліца | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 верасня 1921 (103 гады) |
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Гады службы | 1941—1944 | ||||||
Узнагароды |
Міхаіл Пятровіч Дуброўскі (17 верасня 1921) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Па заканчэнні сярэдняй школы ў верасні 1939 года паступіў у Ленінградскі электратэхнічны інстытут ім. В. І. Ульянава (Леніна), але з першага курса быў прызваны ў рады РСЧА. Знаходзіўся ў арміі да чэрвеня 1944 года. Быў звольнены з нагоды цяжкага ранення. Удзельнічаў у баях у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 па ліпень 1943 года. Атрымаў два лёгкіх і адно цяжкае раненне на фронце. Пасля дэмабілізацыі працаваў на гаспадарчай, савецкай і партыйнай працы. Член КПСС з 1942 года.
У 1954 годзе скончыў завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а ў 1971 годзе завочна аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1972 годзе абараніў дысертацыю ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Навуковым саветам БСГА прысвоена вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.
Пасля дэмабілізацыі з радоў Савецкай Арміі працаваў сакратаром Кастрычніцкага райвыканкама г. Віцебска, інструктарам адміністрацыйнага аддзела Віцебскага абкама КПБ. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ працаваў намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Віцебскага абкама партыі, сакратаром райкама КПБ па зоне Зарубскай МТС. З 1956 па 1965 гады быў старшынёй Дубровенскага і Віцебскага райвыканкамаў. З 1965 па 1973 гады — першы сакратар Віцебскага райкама КПБ. З 1973 да 1987 года працаваў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна «Знак Пашаны» ветэрынарнага інстытута імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История ФПК и ПК (руск.). Сайт УО «Витебская Ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины». Праверана 19 лістапада 2020.
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Дэканы ВДАВМ
- Члены КПСС
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны