Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык
Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1921 |
Месца нараджэння | вёска Бушмін,Талачынскі раён,Віцебская вобласць |
Дата смерці | 27 кастрычніка 2006 (85 гадоў) |
Месца смерці | Смаленск |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1940-1958 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаі́л Сцяпа́навіч Каме́льчык (нар. 8 чэрвеня 1921 года, вёска Бушмін, Талачынскі раён, Віцебская вобласць-27 кастрычніка 2006) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. З 1944 года М.С. Камельчык, камандзір звяна гвардзейскага штурмавога авіяпалка, гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў. Удзельнік Парада Перамогі. Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).
Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка Камельчык быў звольнены ў запас па стане здароўя. З таго ж года ён пражываў у Смаленску, працаваў настаўнікам у школе. У 1967 Камельчык скончыў Смаленскі педагагічны інстытут, пасля чаго працаваў у ім загадчыкам метадычнага кабінету кафедры марксізму-ленінізму. З 1970 Камельчык працаваў выкладчыкам гісторыі ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Браў удзел у грамадскім жыцці, быў членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны і камітэта Фонду міру. Памёр 27 кастрычніка 2006 года, пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.
Званні і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровы грамадзянін г. Познань. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камельчык, М. Ключ ад Берліна / М. Камельчык // Віцебскі рабочы. – 1990. – 8 мая.
- Салаўёў, М. Характар, народжаны мужнасцю / М. Салаўёў // Настаўніцкая газета. – 1977. – 29 кастр.
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя ў Смаленску
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Ганаровыя грамадзяне Познані
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны