Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч
Дата нараджэння 19 ліпеня 1951(1951-07-19) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч (нар. 19 ліпеня 1951, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1969—1973), аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута, дактарантуру Акадэміі кіравання.

Працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі кааператыўнага гандлю (1973—1987), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце кан’юнктуры і попыту (1987—1991). У 1992—1997 гадах — дырэктар Беларускага інстытута рынку. У 1997—2012 гадах — працаваў у Акадэміі кіравання. З 2012 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • званне «Ганаровы грамадзянін Любанскага раёна»[1].

Зноскі

  1. Почетные граждане Любанского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 20 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 18, кн. 1. — С. 441.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 48.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]