Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі
| Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 сакавіка 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 кастрычніка 1970 (39 гадоў) |
| Род дзейнасці | мастак, педагог |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна, карыкатура і шарж |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Член у | |
Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (17 сакавіка 1931, Белы Мох, Мсціслаўскі раён — 1 кастрычніка 1970) — беларускі жывапісец і графік, педагог.

Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Цвіркі, А. Мазалёва. В. Волкава.
Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1960—1970)[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў.
Аўтар шматлікіх карыкатур на тэмы культурнага жыцця Беларусі, сяброўскіх шаржаў на беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. У 1971 годзе выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.
Зноскі
- ↑ а б Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1986.—Т. 3.—С. 266.
- Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 534.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Автор первых белорусских шаржей Михаил Лисовский в воспоминаниях дочери Татьяны (руск.). СБ. Беларусь сегодня (18 сакавіка 2018).
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Графікі Беларусі
- Мастакі-карыкатурысты Беларусі