Перайсці да зместу

Міхел Мюлдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Мішэль Мюлдэр
нідэрл.: Michel Mulder
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Michel Mulder
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 27 лютага 1986(1986-02-27) (38 гадоў)
Месца нараджэння Зволе, Нідэрланды
Спецыялізацыя 500, 1000 м
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 1
Чэмпіён свету 2
Кар’ера ў Кубку свету
Колькасць стартаў 53
Колькасць перамог 2
Подыумаў 12
Асабістыя рэкорды
500 метраў 34,26 (2013)
1000 метраў 1.07,46 (2013)
1500 метраў 1.48,35 (2011)
3000 метраў 4.09,63 (2008)
5000 метраў 7.31,06 (2007)
Канькабежны спорт
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 500 м
Бронза Сочы 2014 1000 м
Чэмпіянаты свету
Срэбра Херэнвен 2012 500 м
Золата Солт-Лейк-Сіці 2013 Спрынт
Золата Нагана 2014 Спрынт
Ролікабежны спорт
Чэмпіянаты свету
Бронза Іасу 2011 500 м
Бронза Сан-Бенедэта-дэль-Тронта 2012 200 м
Золата Сан-Бенедэта-дэль-Тронта 2012 500 м
Апошняе абнаўленне: 11 лютага 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхел (Мішэль) Мюлдэр (нідэрл.: Michel Mulder, 27 лютага 1986) — ролікабежац і канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, бронзавы прызёр на дыстанцыі 1000 м. Двухразовы чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор'і (2013, 2014), срэбны прызёр на 500 м (2012). Чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па хуткасным бегу на ролікавых каньках.

Спартыўная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года. Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у лістападзе 2011 года, стаўшы другім на 500 м.

10 сакавіка 2012 года атрымаў першую перамогу на этапах Кубка свету, перамогшы на дыстанцыі 500 м на фінале Кубка свету ў Берліне.

Брат-блізнюк — Роналд Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар, удзельнічаў на Алімпіядзе 2010. Міхел адабрацца на Алімпіяду не змог, назіраў за выступленнем брата ў якасці гледача на трыбуне.

У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на 500 м. У першым забегу заняў 5-е месца. У другім забегу перамог, усталяваўшы рэкорд катка, і пабіўшы асабісты рэкорд на 1 сотую.

Летам 2012 года ўсталяваў сусветны рэкорд на 300 м у бегу на роліках — 22.58.[1]

У верасні 2012 года стаў чэмпіёнам свету ў бегу на роліках на дыстанцыі 500 м.[2]

У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор'і, усталяваўшы на чэмпіянаце рэкорд свету па суме.

У 2014 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор'і.

Зноскі