Міцкевічаўскі батальён
Выгляд
Міцкевічаўскі батальён | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1936—1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | XIII інтэрбрыгада імя Яраслава Дамброўскага |
Тып | батальён |
Дыслакацыя | Альбасетэ (Іспанія) |
Заступнік | Адам Міцкевіч |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Міцкевічаўскі батальён або батальён Адама Міцкевіча (ісп.: Batallón Adam Mickiewicz, польск.: Battalion im. Adama Mickiewicza) — польскі пяхотны батальён, складовая частка XIII-й польскай інтэрбрыгады, якая змагалася ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Кароткая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны з роты імя Міцкевіча і батальёна імя Палафокса. Рота першапачаткова сфарміравана 18 лістапада 1936 года ў Альбасетэ. Некаторы час падпарадкоўвалася камандаванню Чапаеўскага батальёна. Пасля перафармавання ў батальён з 4 па 27 кастрычніка 1937 года атрад Міцкевіча складаўся ў XIII-й інтэрбрыгадзе. Распушчаны 24 верасня 1938 года.
Батальёнам выдавалася газета «Żołnierz Wolności».
Камандны склад
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Баляслаў «Эдуард» Малаец (27 кастрычніка 1937 — 28 сакавіка 1938)
- Ян Гацек (28 сакавіка — 8 красавіка 1938)
- Леон Вахавяк (8 красавіка — 10 чэрвеня 1938)
- Францішак Ксенжарчык (10 чэрвеня- — 24 верасня 1938)
Палітрукі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Ласовы (27 кастрычніка — 16 снежня 1937)
- Лама Аргенціньчык (16 снежня 1937 — 16 лютага 1938)
- Ігнасій «Фаерберг» Кжэмень (16 лютага — 14 чэрвеня 1938)
- Баеслаў Масьланкевіч (14 чэрвеня — 25 ліпеня 1938)
- Эміліа Руэда (25 ліпеня — 2 верасня 1938)
- Раблес (2 — 20 верасня 1938)
- Баляслаў Алень (20 — 24 верасня 1938)
Ад’ютанты
[правіць | правіць зыходнік]- Раман Штэфаньскі (27 кастрычніка 1937 — 16 лютага 1938)
- Леон Вахавяк (16 лютага — 16 сакавіка 1938)
- Ян Гацэк (16 — 28 сакавіка 1938)
- Генрык Тарунчык (28 сакавіка — 9 красавіка 1938)
- Даніэль Абрамовіч (9 красавіка — 27 ліпеня 1938)
- Віктар Менцэль (27 ліпеня — 24 верасня 1938)