Батальён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абазначэнне батальёна NATO

Батальён — (ад італ.: battaglia атрад), асноўнае тактычнае падраздзяленне ў сухапутных і паветрана-дэсантных войсках і марской пяхоце. Звычайна ўваходзіць у склад палка або з'яўляецца асобнай воінскай часткай у складзе злучэння або аб'яднання. Складаецца з трох ці чатырох рот і іншых дапаможных падраздяленняў. Налічвае каля 350-500 чалавек (батальён Беларускай Краёвай Абароны налічваў 600 чалавек).

Існуюць батальёны мотастралковыя (стралковыя, пяхотныя, мотапяхотныя), танкавыя, парашутна-дэсантныя, марской пяхоты, інжынерна-сапёрныя, сувязі, аўтамабільныя і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]