Перайсці да зместу

Міцыпса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міцыпса
цар Нумідыі
148 — 118 да н.э.
Сумесна з Гулуса (148 — 145 да н.э.),
Мастанабал (148 — 145 да н.э.)
Папярэднік Масініса
Пераемнік Гіемпсал I
Адгербал
Югурта
Спадчыннік Гіемпсал I

Нараджэнне II стагоддзе да н.э.
Смерць 118 да н.э.[1]
Бацька Масініса[d][1][2]
Дзеці Гіемпсал I[d][3][4] і Адгербал[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міцыпса (нумід.: mkwsn, лац.: Micipsa, грэч. Μικίψας; ? — 118 да н.э.) — цар Нумідыі ў другой палове II стагоддзя да н.э., старэйшы з законанароджаных сыноў Масінісы.

Упершыню згадваецца ў 151 г. да н.э., калі ездзіў з братам у Карфаген дамаўляцца пра вяртанне ў горад пранумідыйскі настроеных грамадзян. Напад прыхільнікаў Гамількара на воінаў, якія суправаджалі Міцыпсу, прывёў да вайны з Нумідыяй, тая хутка перарасла ў Трэцюю пунічную вайну, якая скончылася разбурэннем Карфагена.

Масініса перад смерцю падзяліў царства паміж трыма сынамі. З іх Міцыпсу дасталася кіраванне казной і царскай сталіцай — Цыртай. Пасля смерці братоў Міцыпса аб'яднаў Нумідыю пад сваёй уладай. Ён прыняў пад сваё заступніцтва тысячы ўцекачоў з разбуранага рымлянамі Карфагена, імкнучыся ў той жа час падтрымліваць прыязныя адносіны з Рымам.

Міцыпса па прыкладзе свайго бацькі, падзяліў Нумідыю паміж сынамі Гіемпсалам і Адгербалам, а таксама пляменнікам Югуртам, якога ён усынавіў. Гэты падзел набыў моц пасля смерці Міцыпсы ў 118 г. да н.э.

Зноскі

  1. а б Любкер Ф. Micipsa // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 868.
  2. Масинисса // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 715.
  3. Любкер Ф. Hiempsal // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 626.
  4. Гиемпсал // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 776.
  5. Любкер Ф. Adherbal // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 17.