Мікола Пятровіч Луфераў
Мікола Пятровіч Луфераў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1994 |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Мікола Пятровіч Луфераў (7 студзеня 1929 в. Трубільня, Краснапольскі раён-1994) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950), аспірантуру пры Мінскім педінстытуце (1954).
Першая рэцэнзія надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» у 1952 г. Літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і інш. Даследаваў праблемы гісторыі беларускай савецкай літаратуры. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы беларускай сучаснай прозы», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (Т.1), падручніка для філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры», аўтар манаграфіі «Проза Кузьмы Чорнага», брашуры «Кузьма Чорны» і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луфераў М. П. Беларуская энцыклапедыя у 18 т. т.9.- Мн.: БелЭн., 1999.- С.375
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка