Краснапольскі раён
Краснапольскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Краснаполле | ||||
Дата ўтварэння | 1924 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Леанідавіч Трушкін[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 85,2 %, руская 13,82 % Размаўляюць дома: беларуская 66,46 %, руская 32,27 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
11 176 чал.[2] (21-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 9,13 чал./км² (21-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 96,02 %, рускія — 2,96 %, іншыя — 1,02 %[2] |
||||
Плошча |
1 223,04[3] км² (16-е месца) |
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||

Краснапо́льскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Краснаполле. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Краснапольскі раён займае паўднёвую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны (паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці). На ўсходзе і паўднёвым-захадзе мяжуе са Слаўгарадскім, Чэрыкаўскага, Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнамі, на поўдні — з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым захадзе — з Кармянскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.
Плошча раёна складае 122 456 га. Занята лесам 57 132 га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі складаюць 46 705 га. Асноўныя рэкі — Галуба, Ельня, Жавуніца, Кляпінка, Покаць, Сянна[4] (з Тур’яй), Якушоўка, прытокі ракі Беседзь — Палуж (з прытокамі Куракоўка і Гаранка), Каўпіта. Найбольш буйным штучным вадаёмам з’яўляецца Палужскае вадасховішча (136 га).
Тэрыторыя забруджана радыёнуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986); жыхары масава перасяляліся ў паўторна створаны Дрыбінскі раён[5].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Краснапольскі раён складаецца з гарадскога пасёлка Краснаполле і 5 сельскіх Саветаў (Горскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Тур’яўскі, Яноўскі), якія аб’ядноўваюць каля 90 сельскіх населеных пунктаў. Насельніцтва раёна складалае 9 520 чалавек (па стане на 1 студзеня 2017). З іх пражывае ў г.п. Краснаполле — 5 749 чалавек, у сельскай мясцовасці — больш за 3 771 чалавек.[6]
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі на Касцюковічы, Магілёў, Чэрыкаў, Чачэрск.
Вядомыя ўраджэнцы раёна[правіць | правіць зыходнік]
- Марыя Леанідаўна Пахоменка — папулярная спявачка, народная артыстка РФ (нар. у в. Лютня).
- Аляксей Антонавіч Яфрэменка — заслужаны артыст БССР (нар. у в. Грыбы).
- Сяргей Рыгоравіч Анісаў (1906, в. Тур’я — 1987) — беларускі і савецкі дзеяч рэвалюцыйнага руху
- Анатоль Мікалаевіч Герашчанка (1932, в. Сасновіца) — беларускi эканамiст, доктар эканамiчных навук
- Анатоль Іванавіч Банкузаў (1921, Мхінічы — 1980) — савецкі военачальнік
- Анатоль Свірыдавіч Шпакоў (1947, в. Усцiнавiчы) — расійскі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі
- Аляксандра Леанідаўна Чарткова (нар. 1955) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ http://krasnopolie.gov.by/index.php/vlast/raiispolkom/itemlist/category/64-rykovodstvo
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- ↑ Сергей ЕЛИЗАРОВ. Реформы административно-территориального деления 1960-х гг.: власть и народ.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснапольскі раён
Геаграфічныя звесткі па тэме Краснапольскі раён на OpenStreetMap
- Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Краснапольскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globus.tut.by