Міхал Цяцерскі
Міхал Цяцерскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата смерці | 12 верасня 1797 |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург |
Мова твораў | польская |
Міхал Цяцерскі (? — 12 верасня 1797) — беларускі і польскі драматург і педагог, манах-дамініканін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне Міхала Цяцерскага дакладна невядомае. Некаторыя даследчыкі лічаць яго братам віленскага дамініканскага прыёра Фаўстына Цяцерскага і, у такім разе, сынам Яна Цяцерскага з Варміі, але яўных звестак у метрыках аб гэтым няма.[1]
Міхал Цяцерскі ўступіў у дамініканскі ордэн у 1773, а ў 1779 быў пасвечаны на ксяндза.[2] Выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць), дзе разам з Каятанам Марашэўскім і Ігнацыям Юрэвічам пісаў п’есы для пастаноўкі навучэнцамі. З 1788 быў некаторы час прэфектам забельскай школы.[2]
Перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787 г.); увёў туды вобразы з якімі нагадваюць традыцыйныя беларускія інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў беларускім мясцовым каларытам. Трагедыі «Сапар» (1788 г.), «Фемістокл» (1790 г., абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты з антычнай гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91 г., на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы беларускага феадальнага грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789 г.) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» (1790 г., абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў тэатры, падручніка па рыторыцы (на лацінскай мове, рукапіс у бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Доктар па прымусу // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. — Мн., 1978.
Зноскі
- ↑ «Byłbym najniespokojniejszym, gdybym ufności nie pokładał w nieprzebranej Najwyższej Opatrzności» — rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego, s. 520 // Dominikanie na ziemiach polskich w XVIII i XIX wieku. Zbiór studiów, red. M. Miławicki, A. Markiewicz, Kraków 2009, s. 519—562.
- ↑ а б А. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. — Мн., 1983.