Навагрудскі завод газавай апаратуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» — прамысловае прадпрыемства ў г. Навагрудак.

Вырабляе бытавыя газавыя балоны 5—79 л, розныя віды запорна-рэдуцыйнай і газабалоннай апаратуры, лічыльнікі газа, парашковыя вогнетушыльнікі, турыстычныя газавыя пліты, аўтаклавы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1944 годзе як райпрамкамбінат, з 1960 года завод «Металіст», з 1966 года сучасная назва, з 1994 года адкрытае акцыянернае таварыства. У 1967 годзе ўведзены ў дзеянне цэх прылад і рэканструяваны механазборачны, у 1971 годзе рэканструяваны цэх газавых балонаў. У 1976 годзе асвоены выпуск парашковых вогнетушыцеляў для аўтамабіляў. З 1977 года працуе цэх па вытворчасці камплектаў вузлоў і дэталей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]