Навука (турыстычны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Турыстычны клуб «Навука» — грамадскае аб’яднанне, створанае ў канцы 1960-х гадоў супрацоўнікамі Акадэміі навук БССР, якія прафесійна займаліся спартыўным турызмам. За час існавання турыстычнага клуба яго ўдзельнікамі было пройдзена мноства турыстычных маршрутаў вышэйшых (V—VI) катэгорый складанасці, якія ўключалі паходы па Палярнаму Уралу, Паміру, Цянь-Шаню, хрыбту Чэрскага, архіпелагам астравоў Арктыкі і інш. Таксама ў абавязкі турыстычнага клуба ўваходзіла арганізацыя штогадовых турыстычных злетаў супрацоўнікаў АН БССР.

З-за цяжкасцей, якія ўзніклі ў навуковым асяроддзі пасля распаду СССР (у тым ліку з фінансаваннем), турыстычны клуб прыпыніў сваё існаванне ў сярэдзіне 1994 года[1].

Узнаўленне дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе па ініцыятыве аспірантаў і маладых супрацоўнікаў НАН Беларусі быў праведзены арганізацыйны сход, асноўнай мэтай якога было ўзнаўленне дзейнасці турыстычнага клуба НАН Беларусі[1]. Падчас сходу быў зацверджаны новы статут клуба, выбраны старшыня. Пазней турклуб быў зарэгістраваны ў Рэспубліканскім турысцка-спартыўным звязе (раней Федэрацыя спартыўнага турызму Беларусі). Першымі чальцамі новага турыстычнага клуба сталі 45 супрацоўнікаў з некалькіх арганізацый НАН Беларусі — Інстытута фізікі, Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, Інстытута энергетыкі, Аб’яднанага Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» , Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[1].

Удзельнікамі ўзноўленага турысцкага клуба за першы год яго існавання былі арганізаваны рэгулярныя трэніроўкі па тэхніцы альпінізму, арганізаваны і праведзены катэгарыйныя паходы па Карпатах, Ліпічанскай пушчы, Сарачанскіх і Блакітных азёрах, праведзена каля 20 некатэгарыйных паходаў па цікавым у рэкрэацыйных адносінах лясным, рачным і азёрным мясцінам Беларусі.

Вядомыя ўдзельнікі турыстычнага клуба «Навука»[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Ільіч Ганапольскі — хімік, кандыдат хімічных навук, майстар спорту СССР, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі[2]
  • Вячаслаў Яўгенавіч Абухоў — фізік, майстар спорту СССР, старшыня рэспубліканскай маршрутна-кваліфікацыйнай камісіі па горнаму турызму
  • Эла Іванаўна Кавалеўская — матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, кандыдат у майстры спорту СССР, эксперт Мінскай гарадской маршрутна-кваліфікацыйнай камісіі

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Владимир Рак; Евгений Дикусар. Возрождение туристского клуба НАН Беларуси. Веды №24 (2492) с. 6 (16 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2023.
  2. Ушел из жизни мастер спорта СССР по горному и лыжному туризму Владимир Ильич Ганопольский. sportedu.by. Белорусский государственный университет физической культуры. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2018.