Ліпічанская пушча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліпічанская пушча
Ліпічанская пушча.jpg
Верасовы бор на пясчанай грыве (Дзятлаўскі раён)
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 15 153 га
Дата заснавання 2002
physical
Ліпічанская пушча
Ліпічанская пушча
physical
Ліпічанская пушча
Ліпічанская пушча

Ліпічанская пушча — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, лясны масіў у Мастоўскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Заказнік плошчай 15 153 га быў створаны ў 2002 годзе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ліпічанская пушча размяшчаецца на левабярэжжы Нёмана, у ніжнім цячэнні ракі Шчара. Паверхня — плоская пойма са старыцамі і рэдкімі ўзвышшамі, хвалістая тэраса з старажытнымі дзюнамі і інш. Глебы дзярнова-забалочаныя, поймавыя, дзярнова-падзолістыя, пясчаныя, тарфяна-балотныя і інш. Лясы шыракалістыя, яловыя высокаўзроставыя.

У заказніку адзначаны 16 відаў раслін, 11 відаў беспазваночных жывёл, 1 від ракападобных, 3 віды рыб, 18 відаў птушак і 2 віды млекакормячых, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.[2]

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Пераважаюць верасова-імшыстыя сасновыя бары на водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных пясках. Значная частка ляснога масіву — чарнічныя і кіслічныя ельнікі. Распаўсюджаны вытворныя травяныя, кіслічныя і чарнічныя бярэзнікі і вятроўнікавыя чорнаалешнікі. Уздоўж Нёмана захаваліся асобныя ўчасткі поймавых дуброў.

Сустракаюцца 754 віды вышэйшых сасудзістых раслін, з якіх 16 у Чырвонай кнізе Беларусі: гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis), касач сібірскі (Iris sibirica), лілея кучаравая (Lilium martagon), шалфей лугавы (Salvia pratensis) і інш.[3]

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Фаўна ўключае 29 відаў млекакормячых, 11 — амфібій і рэптылій, 30 — рыб, 136 — птушак. У Чырвонай кнізе Беларусі барсук (Meles meles), соня арэшнікавая (Muscardinus avellanarius), стронга ручаёвая (Salmo trutta), рыбец (Vimba vimba), вусач (Barbus barbus).[3]

Тут жывуць бабры (Castor fiber), выдры (Lutra lutra), можна заўважыць шэрую чаплю (Ardea cinerea), лебедзяў (Cygnus) і многіх іншых птушак, з рыб у р. Шчара сустракаюцца жэрах (Aspius aspius), шчупак (Esox lucius) і сом (Silurus glanis).[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Ліпічанскай пушчы дзейнічаў атрад «Перамога», а са снежня 1943 па 12 ліпеня 1944 брыгада «Перамога» пад кіраўніцтвам Булака Паўла Іванавіча[4].

У 2002 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл заснаваны ландшафтны заказнік.

Выкарыстанне тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Зона адпачынку і турызму. Лясы маюць вялікае водаахоўнае значэнне.

Зноскі

  1. БЭ. Т.18, кн. І. С. 419
  2. 2,0 2,1 Липичанская пуща (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Липичанская пуща (руск.) 
  4. История (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]