Навум Натанавіч Мейман
Навум Натанавіч Мейман | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2001 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Іна Ільінічна Кітроская-Мейман[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, праваабаронец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1937) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Рыгоравіч Чабатароў[d] |
Прэміі |
Навум Натанавіч Мейман (12 мая 1912, Баранавічы — 31 сакавіка 2001, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізік, актывіст яўрэйскага руху. Быў абраны ганаровым прафесарам Тэль-Авіўскага універсітэта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1932 годзе скончыў вучобу ў Казанскім універсітэце. У 26 гадоў абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы. Вучань Мікалая Чабатарова.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Маскве. Займаўся фізічнымі праблемамі ў Інстытуце фізічных праблем, а затым — у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР.
У 1953 годзе быў уганараваны Сталінскай прэміяй — за распрацоўку пытанняў тэарэтычнай фізікі.
Зрабіў сур’ёзны ўнёсак у матэматычны бок распрацоўкі ядзернай зброі. У наступныя гады свайго жыцця шмат займаўся палітыкай. У 1988 годзе пакінуў Савецкі Саюз[1].
Зноскі
- ↑ Знiчкi Айчыны . www.sb.by.
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Оўруцкім павеце (Расійская імперыя)
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Праваабаронцы СССР
- Савецкія дысідэнты
- Матэматыкі Ізраіля
- Фізікі Ізраіля
- Фізікі СССР
- Матэматыкі СССР