Тэль-Авіўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэль-Авіўскі ўніверсітэт
іўр.: אוניברסיטת תל אביב
Выява лагатыпа
Заснаваны 1956
Рэктар Ярон Оз[d]
Студэнты 27 173[1]
Сайт tau.ac.il (іўрыт)(англ.)(руск.)(ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (іўр.: ‏אוניברסיטת תל אביב‏‎) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Ізраіля, размешчаны ў раёне Рамат-Авіў горада Тэль-Авіва. Універсітэт заснаваны ў 1956 годзе і налічвае дзевяць факультэтаў. У ім навучаюцца больш за 25 000 студэнтаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікамі ўніверсітэта былі шматлікія невялікія вышэйшыя школы і інстытуты, якія існавалі ў Тэль-Авіве яшчэ да ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Асабліва варта адзначыць заснаваную ў 1935 годзе «Вышэйшую школу юрыспрудэнцыі і эканомікі», ля вытокаў якой былі Палтыель Дыкштэйн, Шмуэль Эйзенштат, Макс Лазерсан і Беньямін Зіў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт складаецца з 9 факультэтаў, якія дзеляцца на больш за 100 інстытутаў, школ і дадатковых акадэмічных падраздзяленняў.

  • Факультэт мастацтва імя Каца
  • Факультэт інжынерных навук імя Флейшмана
  • Факультэт дакладных навук імя Саклера
  • Факультэт гуманітарных навук імя Энціна
  • Юрыдычны факультэт імя Бухмана
  • Біялагічны факультэт імя Вайза
  • Факультэт менеджменту імя Рэканаці
  • Медыцынскі факультэт імя Саклера
  • Факультэт сацыяльных навук імя Гершона Гордана

Зноскі