Комплекс будынкаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

З пляцоўкі Вікіпедыя

Комплекс будынкаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта размешчаны па праспекце Фрунзэ ў Віцебску.

Галоўны корпус (праспект Фрунзэ, 27) пабудаваны ў 1959 годзе па праекце архітэктара В. Данілава. Уяўляе сабой 4-павярховы са складанай канфігурацыяй плана будынак. Цэнтральны ўваход вылучаны порцікам з трохвугольным франтонам і пілястрамі іанічнага ордара. Гарызантальная цяга дзеліць будынак на 2 ярусы; 1-шы (1-2-гі паверхі) аздоблены рустам, 2-гі (3-4-ты паверхі) — тынкоўкай жоўтага колеру. У цэнтральнай частцы на галоўнай восі вестыбюль, фае, актавая і спартыўная залы, у бакавых крылах уздоўж калідораў — лабараторыі і аўдыторыі[1].

У 1950—1970-я гг. пабудаваны 4- і 5-павярховыя інтэрнаты па тыпавых праектах[1].

Навучальна-лабараторны корпус

Навучальна-лабараторны корпус (праспект Фрунзэ, 23) пабудаваны ў 1981 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага і А. Ільінова. Уяўляе сабой 5-павярховы будынак, асіметрычнай кампазіцыі. Пластыку галоўнага фасада ўзбагачаюць цэнтральныя і бакавыя рызаліты, якія кантрасна вылучаюцца на фоне гладкай паверхні сцен з рытмічна размешчанымі на ёй амаль квадратнымі аконнымі праёмамі. Да цэнтральнага рызаліта прыбудаваны 1-павярховы крывалінейны ў плане аб’ём, дзе размешчаны вестыбюльная група памяшканняў. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі вестыбюль, лесвічна-ліфтавы вузел, холы; лабараторыі і аўдыторыі размешчаны ўздоўж калідораў[1].

Медыцынская бібліятэка
Марфалагічны корпус ВДМУ

У 2010 годзе ўведзены ў строй марфалагічны корпус, а ў 2011 года асобны будынак медыцынскай бібліятэкі ВДМУ[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Медицинский институт // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
  2. Гісторыя ВДМУ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Медицинский институт // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1