Віталь Аляксандравіч Данілаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Аляксандравіч Данілаў
Дата нараджэння: 7 красавіка 1923(1923-04-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 мая 1993(1993-05-28) (70 гадоў)
Жонка: Аляксандра Юр'еўна Данілава
Альма-матар:
Месца працы:

Віталь Аляксандравіч Дані́лаў (нар. 7 красавіка 1923, г. Кохма, Іванаўская вобласць — 28 мая 1993) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аляксандры Данілавай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Віцебску (інстытут «Віцебскграмадзянпраект»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка ў гонар стваральнікаў ансамблю вул. Кірава

Асноўныя работы: ансамбль вуліцы Кірава, галоўны корпус медыцынскага інстытута (1959), гасцініца «Віцебск», жылыя дамы на перасячэнні Маскоўскага і Смаленскага праспектаў (1980), будынак прафсаюзных курсаў з інтэрнатам (1983; усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі ўсходняга прамысловага раёна (1962), цэнтральнага і паўднёвага раёнаў (1973), забудовы мікрараёнаў Поўдзень 1 (1969), Усход (1970), Поўдзень 3 і 4 (1973), генпланаў Віцебска (1966), Полацка і Наваполацка (1964), генплана і праектаў 1-й і 2-й чаргі забудовы Новалукомля (19621973) і інш.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данілаў Віталь Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.