Надаб
Выгляд
Надаб, Надаў (іўр.: נדב) — сын Аарона і яго жонкі Элішэбы (Елізаветы), які разам са сваім бацькам і братам Абігу быў далучаны да сану свяшчэннікаў. Але пры асвяшчэнні скініі ён, паводле біблейскага падання, быў спалены нябесным агнём за ўскурэнне свяшчэннага састава чужым агнём, а не ўзятым з алтара.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 164.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 164. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Надаб і Абігу