Надазерскае
(Пасля перасылкі з Надазёрскае)
Надазерскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 173,3[1] м |
Даўжыня | 0,95 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,23 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,3 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Надазерскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ла́сіца, за 36 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Паставаў, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Даравое.
Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 3,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7—12 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Зарастае слаба. Возера бяссцёкавае. У заходняй частцы ўпадае ручай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 118. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 449. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)