Надзея Васілеўна Бондарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Васілеўна Бондарава
Дата нараджэння 14 снежня 1925(1925-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1987(1987-12-13) (61 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Надзея Васілеўна Бондарава (14 снежня 1925, г. Саратаў, Расія — 13 снежня 1987) — спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Саратаўскі медыцынскі інстытут (1948; ардынатура, 1951).

Працавала ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце (1951—1955, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1955, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1955—1987; у 1956—1960 — в. а. загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб, з 1964 — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб, у 1967—1970 — прарэктар па вучэбна-навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: дыягностыка грыпу, брушнога тыфу; клініка дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў; антыбіётыкавая тэрапія пры інфекцыйных хваробах; вакцынатэрапія поліяміэліту, хранічнага гепатыту.

Памерла 13 снежня 1987 года, пахавана на Паўночных могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За доблесную працу» (1970), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1975) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Исходы и отдаленные последствия инфекционного гепатита у детей : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 758 / Н. В. Бондарева. — Минск, 1968.
  • Бондарава Надзея Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 212. (Дата смерці 14.12 памылковая.)
  • Бондарева Надежда Васильевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 34—35.
  • Бондарева Надежда Васильевна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 21.