Перайсці да зместу

Надзея Чарнабай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Чарнабай
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 красавіка 1985(1985-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2015(2015-12-21) (30 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптарка, мастачка
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Чарнабай (эст.: Nadežda Tšernobai; 28 красавіка 1985, Кохтла-Ярвэ — 21 снежня 2015, Тарту) — эстонская мастачка, член Эстонскага саюза жывапісцаў і член Тартускага саюза мастакоў, удзельніца групы эстонскіх мастакоў «DUUL».

Нарадзілася 28 красавіка 1985 года ў Кохтла-Ярве. Маці — мастачка, настаўнік малявання, бацька — машыніст экскаватара.

З 1997 года вучылася ў Йыхвіскай мастацкай школе, якую скончыла ў 2001 годзе. У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Кохтла-Ярвескую агульную гімназію. Год паміж вучобай у сярэдняй школе і ўніверсітэце працавала ў фотаатэлье.

З 2005 года вучылася на мастацкім аддзяленні філасофскага факультэта Тартускага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Жывапіс», дзе ў 2007 годзе атрымала ступень бакалаўра і ў 2010 годзе — ступень магістра. У 2014 годзе пачала навучанне ў дактарантуры Латвійскай акадэміі мастацтваў.

Працавала ў Тартускай мастацкай школе настаўнікам малявання, да гэтага навучалася маляванню ў Тартускім мастацкім каледжы.

Скончыла жыццё самагубствам у двары Тартускага Дома мастакоў, дзе ў яе было атэлье, 21 снежня 2015 года. Пахаваная на могілках Йыхві.

Зноскі