Перайсці да зместу

Надзя Каманэчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзя Каманэчы
рум.: Nadia Comăneci
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні рум.: Nadia Comenceti
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 12 лістапада 1961(1961-11-12)[1][2] (63 гады)
Грамадзянства
Гады кар’еры 19711981
Трэнер Béla Károlyi[d]
Рост 163 см
Вага 60 кг
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Надзя Каманэчы. 1977 год

Надзя Каманэчы (рум.: Nadia Elena Comăneci; 12 лістапада 1961, Румынія) — знакамітая румынская спартсменка (спартыўная гімнастыка), пяціразовая алімпійская чэмпіёнка.

Спартыўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чэмпіёнка XXI алімпійскіх гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронзавы прызёр (г. Манрэаль, Канада, 1976).
  • Чэмпіёнка свету 1978, 1979.
  • Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975).
  • Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977).
  • Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве (1979).

Пакінула спорт у 1981 годзе. У лістападзе 1989 года (незадоўга да рэвалюцыі ў Румыніі) разам з групай іншых маладых людзей бегла з Румыніі ў Венгрыю і затым эмігравала ў ЗША. З 1989 года пастаянна жыве ў ЗША. Надзя Каманэчы атрымала амерыканскае грамадзянства толькі ў 2001 годзе, аднак таксама захавала румынскае.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Nadia Comaneci // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. WHERE ARE THEY NOW – NADIA COMĂNECI
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл.