Напад на Міхаіла Пішчэўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхаіл Пішчэўскі ў Дудутках

Напад на Міхаіла Пішчэўскага адбыўся 25 мая 2014 года каля рэстарана-клуба «Underworld» у Мінску на глебе гамафобіі. Нападнік, Дзмітрый Лукашэвіч, які неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства, абразіў кампанію геяў, пасля накінуўся на Пішчэўскага, які адказаў яму, і пачаў біць па галаве. Пішчэўскі паваліўся і ўдарыўся аб бетонную пліту галавой, атрымаўшы цяжкія траўмы, з-за якіх давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгу. У кастрычніку 2015 года ён сканаў у шпіталі. Лукашэвіч быў асуджаны 2 гады і 8 месяцаў зняволення за злоснае хуліганства і нанясенне шкоды здароўю ў выніку неасцярожнасці (пры гэтым у прысудзе не было адлюстравана, што злачынства было здзейснена на глебе нянавісці[1]). У жніўні 2015 года Лукашэвіч быў вызвалены па амністыі, прымеркаванай да Дня Перамогі. Напад на Міхаіла Пішчэўскага стаў найбольш рэзанансным актам фізічнага гвалту ў Беларусі, накіраваным супраць прадстаўнікоў ЛГБТ.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Напад[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт адбыўся 25 мая 2014 года каля мінскага рэстарана-клуба «Underworld» («Андэрволд»), дзе не ўпершыню збіраліся прадстаўнікі ЛГБТ[2]. Паводле сведак, каля ўваходу ў клуб кампанія гучна абмяркоўвала тэму геяў. На адрас наведнікаў клуба прагучала слова «підарасы». У гэты момант з клуба выходзіў 33-гадовы Міхаіл Пішчэўскі з сябрамі, які пачуў гэта і запытаў у голас: «Хто тут підарасы»? Пытання аказалася дастаткова, каб былы настаўнік фізкультуры мінчанін Дзмітрый Лукашэвіч, які неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства[2], накінуўся на Пішчэўскага, які быў з ім знаёмы[2], і пачаў біць па галаве[3]. Міхаіл паваліўся і ўдарыўся аб бетонную пліту галавой[2], страціўшы пры гэтым прытомнасць. Пазней у судзе Лукашэвіч пацвердзіў, што свядома прыйшоў да кавярні падвечар, калі наведнікі пачыналі разыходзіцца, і свядома абразіў аднаго з іх зняважлівым словам[2].

Наступныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Урачы канстатавалі ў пацярпелага пералом чэрапа(руск.) бел. і кровазліццё ў мозг(руск.) бел.[4], у галаве ўтварылася вялікая гематома[3], з-за якой давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгу[4]. Экспертызе, аднак, не ўдалося высвятліць, што прывяло да атрымання цяжкіх траўм — удары ці падзенне[3]. Пасля гэтага Міхаіл Пішчэўскі месяц прабыў у коме[3] ў 5-ым сталічным шпіталі[5], потым яму палепшала, але з ложку ён больш не падняўся[3] і не загаварыў[2]. За пацярпелым быў патрэбны сталы прафесійны нагляд, між тым са шпіталя яго збіраліся выпісаць[3].

Суд[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2014 года Цэнтральны суд Мінска прызнаў Лукашэвіча вінаватым у злосным хуліганстве і нанясенні Пішчэўскаму шкоды здароўю ў выніку неасцярожнасці(руск.) бел. і прысудзіў злачынцу 2 гады і 8 месяцаў зняволення, а таксама выплату грашовай кампенсацыі[2]. Паводле назіральнікаў, калі асуджанага бралі пад варту ў зале суда, ён працягваў абражаць сяброў пацярпелага, называючы іх тым жа абразлівым словам «підарасы»[3].

На першым судзе «група падтрымкі» Дзмітрыя Лукашэвіча накінулася на праваабаронцу з цэнтра «Вясна» Таццяну Равяку, якая паспрабавала зрабіць фота Лукашэвіча. Жанчыну ўдарылі па нагах і абражалі брыдкімі словамі[2].

Сваякі і абарона Міхаіла Пішчэўскага абскардзілі прысуд. Яны даводзілі, што Лукашэвіч дзейнічаў не з хуліганскіх намераў, а на глебе нянавісці(руск.) бел. да людзей гомасексуальнай арыентацыі. Больш суровага пакарання — 7 гадоў зняволення — патрабавала для Лукашэвіча і пракуратура[2].

Другі разгляд справы ў Цэнтральным судзе Мінска даў той самы вынік. Назіральнікі за працэсамі адзначалі, што ў абодвух выпадках розныя суддзі не сталі нават вывучаць прыкметы гамафобіі ва ўчынках Лукашэвіча. Таксама яны адзначылі, што сям’я Лукашэвічаў ніяк не кантактуе з сям’ёй Пішчэўскага і ўвогуле паводзіць сябе гэтак, быццам пацярпелымі з’яўляюцца яны. Сам Дзмітрый Лукашэвіч на другім працэсе па справе ўпершыню папрасіў у сваякоў Міхаіла Пішчэўскага прабачэння[2].

Падчас другога разгляду справы ў зале суда здарыўся новы канфлікт — «група падтрымкі» Дзмітрыя Лукашэвіча напала на журналістаў «БелСата» і праваабаронцаў, калі тыя паспрабавалі ў перапынку зняць Лукашэвіча ў жалезнай клетцы. Тады дасталася і карэспандэнту Радыё Свабода, які, калі ўбачыў бойку, таксама скарыстаў відэакамеру. Сястра Лукашэвіча біла журналіста па руках і па відэакамеры, не зважаючы на папярэджанні, што яна парушае закон. Потым сваячка злачынцы паскардзілася на карэспандэнта ў міліцыю, што гэта нібыта ён яе збіваў, але праверка гэтага не пацвердзіла[2].

Пасля суда[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 2015 года ён выйшаў з жодзінскай калоніі № 8 па амністыі, прымеркаванай да Дня Перамогі[2]. Сваякам паведамілі, што суд прадставіў у калонію даведку, згодна з якой Лукашэвіч выплаціў усю прызначаную грашовую кампенсацыю[2]. Сястра Міхаіла Пішчэўскага Таццяна, аднак, паведаміла, што сваякі Дзмітрыя Лукашэвіча да яго амністыі ўсяляк зацягвалі выплату кампенсацыі Міхаілу Пішчэўскаму і ніяк не цікавіліся яго станам здароўя[2].

Міхаіл Пішчэўскі памер а 12-й гадзіне ночы 26 кастрычніка 2015 года ў 5-м шпіталі Мінска[2]. Ён быў пахаваны 28 кастрычніка на адных з мінскіх могілак[5].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2017 года у гонар загінулага Міхаіла Пішчэўскага была названая кампанія па барацьбе супраць гамафобіі — «Справа Пі». Каардынатарам кампаніі з’яўляецца Андрэй Завалей[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]