Напад на Хасканіту (2007)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напад на Хасканіту
Асноўны канфлікт: Дарфурскі канфлікт
Дата 30 верасня 2007
Месца г. Хасканіта, правінцыя Паўднёвы Дарфур, Судан
Прычына незадаволенасць дзейнасцю міратворцаў з-за іх прадузятага стаўлення да паўстанцаў
Вынік у пачатку кастрычніка горад быў спалены да тла
Праціўнікі
Аб’яднаная афрыканская місія ў Судане Рух за справядлівасць і роўнасць (па заяве міратворцаў і следства)

Узброеныя сілы Судана (па заяве паўстанцаў)

Камандуючыя
невядома Абдала Банда Абакаер Нурэйн,
Салех Махамед Джэрба Джамус,
Бахр Ідрыс Абу Гарда
Сілы бакоў
невядома звыш за 1000 байцоў
Страты
10 забітых невядома

Напад на Хасканіту — інцыдэнт, які адбыўся 30 верасня 2007 года ў раёне горада Хасканіта (Паўднёвы Дарфур). У ходзе здарэння міратворцы Афрыканскага саюза падвергліся нападу з боку мясцовых паўстанцкіх атрадаў. За ўчыненыя налёты тры камандзіры дарфурскіх сепаратыстаў былі арыштаваны і выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду.

Абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе на глебе міжэтнічных супярэчнасцяў у суданскім рэгіёне Дарфур успыхнуў мяцеж, апорай якога сталі дзве ваенізаваныя групоўкі: «Фронт вызвалення Дарфура», пазней пераназваны ў «Суданскі вызваленчы рух» (СВР), і «Рух за справядлівасць і роўнасць»[1][2]. Канфлікт прыцягнуў увагу сусветнай грамадскасці, што стала прычынай уводу міратворчых сіл Афрыканскага саюза ў рэгіён і фарміраванне Аб’яднанай афрыканскай місіі ў Судане (AMIS). Па рашэнні Савета Бяспекі ААН 1564, AMIS павінен быў «блізка і бесперапынна, каапераваць і каардынаваць... на ўсіх узроўнях» сваю дзейнасць з місіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Судане (UNMIS)[3].

У лістападзе 2006 года тэрыторыя вакол Хасканіты была перададзена групоўцы NRF, якая адкалолася ад «Руху за справядлівасць і роўнасць». Агенцтвы па аказанні дапамогі прыпынілі сваю дзейнасць у суседніх раёнах Эд-Дэін і Адыла[4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня 2007 г. каля 1000 паўстанцаў напалі на базу AMIS, у выніку чаго загінулі 10 салдат, з якіх сямёра з Нігерыі і па адным з Малі, Сенегала і Батсваны[5]. Яшчэ 50 чалавек прапалі без вестак, але пазней знойдзены. Атака адбылася адразу пасля заходу сонца і праходзіла на фоне ўзмацнення напружанасці паміж сепаратыстамі і міратворцамі, якіх паўстанцы абвінавачвалі ў прадузятасці да цэнтральнага ўраду. Відавочцы сцвярджалі, што мяцежнікі выкарысталі цяжкае ўзбраенне, у тым ліку гранатамёты і браняваныя машыны[6]. Паўстанцкія рухі ў Дарфуры абвінавацілі ў нападзе ўрадавую армію[7].

У пачатку кастрычніка горад Хасканіта падвергнуўся нападу. Вялікая яго частка была спалена. З ацалелых пабудоў засталіся толькі гарадская мячэць і школа[8]. Розныя крыніцы ў Хартуме сцвярджалі, што падпал быў здзейснены апалчэннем «Джанджавід» у адказ на налёт у канцы верасня[9]. Па іншых даных, знішчэнне горада з’яўляецца справай рук урадавых войскаў і міратворцаў[10].

Расследаванне МКС[правіць | правіць зыходнік]

Дарфурскі канфлікт быў перададзены Саветам Бяспекі ААН у 2005 годзе ў Міжнародны крымінальны суд, галоўны пракурор якога пачаў расследаванне злачынстваў, звязаных з канфліктам[11].

У ліпені 2008 года ён заявіў, што ведае, хто быў адказным за рэйд на Хасканіту[12]. У лістападзе таго ж года пракурор запатрабаваў ордэра на арышт трох камандзіраў паўстанцаў з «Руху за справядлівасць і роўнасць», якія маюць дачыненне да здарэння[13]. Адзін з іх — Бахр Ідрыс Абу Гарда — добраахвотна здаўся правасуддзю ў маі 2009-га[14]. Аднак абвінавачванні былі зняты ў лютым 2010 года з-за недастатковай колькасці доказаў[15]. Двое іншых камандзіра — Абдала Банда Абакаер Нурэйн і Салех Махамед Джэрба Джамус — здаліся ў чэрвені таго ж года і былі абвінавачаны па трох пунктах ваенных злачынстваў[15]:

  • забойства;
  • марадзёрства;
  • напад на міратворцаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. BBC Staff (24 February 2009) «Who are Sudan’s Darfur rebels?» BBC News
  2. В.П.Юрченко (2004 г.). "О положении в западных провинциях Судана". Институт Ближнего Востока. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. AMIS official site
  4. USAID situation report Архівавана 5 жніўня 2009 года., USAID, 1 December 2006
  5. Hotmail, Outlook inloggen | Nieuws, Weer, Sport | MSN Nederland
  6. Rebel attack came at end of Ramadan fast USAToday, October 1, 2007.
  7. News: Sudan, Sudan gov't, militia forces raze Darfur town-rebels
  8. BBC NEWS | Africa | Army-controlled Darfur town razed
  9. Hotmail, Outlook inloggen | Nieuws, Weer, Sport | MSN Nederland
  10. В Судане сожжен дотла целый город
  11. Security Council Refers Situation in Darfur, Sudan, To Prosecutor of International Criminal Court, United Nations, 2005-03-31, accessed on 2007-01-11
  12. Court vows to try Darfur rebels, Al Jazeera, 2008-07-18
  13. Prosecutor to present third Sudan case within weeks Архівавана 20 кастрычніка 2008 года., Reuters, 2008-10-18
  14. First Darfur rebel to appear before Hague court, Reuters, 2009-05-17
  15. а б Sudan: Darfur rebel leaders surrender to Hague court, BBC, 16 June 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]