Нарцыз Алізар
| Нарцыз Алізар | |
|---|---|
| польск.: Narcyz Olizar | |
| | |
| Дзве харугвы[d] | |
| Нараджэнне |
1794[1][2] |
| Смерць |
9 жніўня 1862[3] |
| Месца пахавання | |
| Род | Алізары[d] |
| Бацька | Піліп Нерэуш Алізар[d] |
| Маці | Людвіка са Шчытоў-Неміровічаў[d] |
| Грамадзянства | |
| Член у | |
| Адукацыя | |
| Дзейнасць | творчае і прафесійнае пісьмо[d][4], палітычная дзейнасць[d][4], публіцыстыка[4] і жывапіс[4] |
| Узнагароды | |
Нарцыз Алізар (1794, Загораў на Валыні — 1862, Сады пад Познанню) — палітычны дзеяч, мемуарыст, публіцыст, мастак-пейзажыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Алізараў. Нарадзіўся ў сям’і Піліпа-Нерэуша (1750—1816), падчашага вялікага літоўскага, і Людвікі са Шчыт-Неміровічаў. Малодшы брат Густаў-Генрык-Атаназы Алізар — сябра Патрыятычнага таварыства, які меў сувязі з дзекабрыстамі, сябраваў з А. С. Пушкіным, пісаў вершы.
Вучыўся ў Крамянецкай гімназіі і Віленскім універсітэце. Студэнтам пачаў пісаць вершы і з 1819 друкавацца ў «Віленскім тыднёвіку». Пад час вайны 1812 г. — афіцэр напалеонаўскай арміі. Пад час паўстання 1830—1831 г. быў старшынёй грамадзянска-вайсковай рады Валынскай губерні, сенатарам-кашталянам Каралеўства Польскага. Пасля паражэння паўстання арыштаваны, але збег з Жытомірскай турмы і выехаў у Францыю. У эміграцыі — дзеяч арыстакратычнага асяроддзя Вялікай Эміграцыі. Быў першым старшынёй «Таварыства трэцяга мая» (1843 г.), якое вяло барацьбу за адраджэнне Польшчы і яе развіццё на аснове канстытуцыі 1791 г. Публіцыст, сябра Віленскага тапаграфічнага таварыства, Таварыства капіталаў падтрымкі «Dziennika Wilenskiego».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Размовы аб суседстве. — Парыж, 1840 (на пол. мове);
- Успаміны. — Парыж, 1845 (на французскай мове, перакладзены на нямецкую мову у 2 тамах);
- Успаміны арыгінала. — Ліпск, 1853, Бруксель, 1862 (на польскай мове);
- З псалмоў Давіда. — Ліпск, 1857, Бруксель, 1862.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: Герждрофува. Дзеці: Марыя (9 мая 1828 — 20 верасня 1886), у замужжы Крамер.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарцыз Алізар