Нарысы рускай смуты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарысы рускай смуты
руск.: Очерки русской смуты
Аўтар А. І. Дзянікін
Жанр мемуары;
дакументалістыка;
публіцыстыка.
Мова арыгінала Руская
Выдавецтва Першае выданне — Парыж, 1921 год (I том), Першае выданне ў СССР1926 год (фрагмент II тома)
Носьбіт Кніга

«Нарысы рускай смуты» — кніга генерал-лейтэнанта А. І. Дзянікіна, гісторыка-біяграфічны нарыс аднаго з лідараў Белага руху пра рэвалюцыйныя падзеі, што сталі прычынай крушэння Расійскай імперыі, і падзеяі Грамадзянскай вайны ў Расіі. Кніга ахапляе перыяд з лютага 1917 года па красавік 1920 года. Першы тым выдадзены ў Парыже ў 1921 годзе, а апошні, пяты, у Берліне ў 1926 годзе. Кніга вытрымала шмат выданняў.