Наска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
У цэнтры перуанскага горада Наска.
На вуліцах горада

Наска (ісп.: Nazca) — пустыннае плато і літасферная пліта на паўднёвым узбярэжжы Перу. Таксама гэта назва ўжываецца да своеасаблівай археалагічнай культуры, росквіт якой прыйшоўся на прамежак паміж 500 г. да н. э. і 500 г. н. э. Магчыма, менавіта яны і стварылі знакамітыя лініі Наска, цырыманіяльны горад Каўачы і ўражальную сістэму падземных акведукаў, якія функцыянуюць і па гэты дзень[1].

Першапачаткова ў іспанскіх крыніцах, Наска — гэта і мыс на ўзбярэжжа Пяру, і сама даліна. У 1553 годзе назва ўпершыню згадваецца ў кнізе «Хроніка Перу» Сьеса дэ Леона

«Рухаючыся далей ва ўжо паказаным накірунку размешчаны іншы востраў, які таксама завецца [востравам] Ваўкоў, з-за іх везізарнай колькасці на ім, і які ляжыць на 14 градусе з 1/3. Ад гэтага вострава шлях плавання ідзе наўсцяж узбярэжжа на паўднёвы захад, у накірунку на поўдзень. А потым, прайшоўшы 12 ліг далей ад вострава, прбываеш да высокага мысу, які завецца Наска і знаходзіцца на 14 градусе з ¾. Тут і месца ўкрыцця для караблёў, але не для таго, каб узяць лодкі і з імі падысці к зямлі.»[2]

Зноскі