Насх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Першая сура Карана ў стылі насх

Насх (араб. نسخ‎‎نسخ‎‎) — асноўны і самы распаўсюджаны шрыфт для запісу большасці моў, якія выкарыстоўваюць арабскі алфавіт.

Насх набыў паўсюднае распаўсюджванне ў арабскім свеце ў XV стагоддзі, выцесніўшы больш грувасткі і складаны сулюс. На насх перапісваліся Каран, хадзісы і іншая ісламская літаратура. У цяперашні час некалі каліграфічны стыль, насх ператварыўся ў звычайны і найбольш просты шрыфт, які выкарыстоўваюць на пісьме практычна ва ўсім арабскім свеце і выкладаюць у школах.

У камп'ютарах таксама па змаўчанні выкарыстоўваецца насх: بسم الله الرحمن الرحيم.

На аснове насха быў створаны насталік, які пераважае ў Іране і Пакістане, тады як у арабскіх краінах лічыцца архаічным.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]