Арабскі алфавіт
| Арабскае пісьмо | |
|---|---|
|
Прыклад |
|
| Тып пісьма | кансанантнае |
| Мовы | Арабская, фарсі, курдская, уйгурская, пушту, урду і інш. |
| Тэрыторыя | Аравійскі паўвостраў, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Паўночная Афрыка. |
| Гісторыя | |
| Перыяд | з V стагоддзя |
| Паходжанне | |
| Уласцівасці | |
| Статус | ужываецца |
| Напрамак пісьма | справа налева |
| Знакаў | 28 |
| Дыяпазон Юнікода |
|
| ISO 15924 | Arab (#160) |

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В’етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).
На тэрыторыі Беларусі з XVI ст., а магчыма з XV ст., арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары, запісвалі ім старабеларускую мову, на якую паступова перайшлі (падрабязней гл. ніжэй у раздзеле Беларускі арабскі алфавіт).
Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з’явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карана (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.
Словы пішуцца так:
- спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
- затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць у многіх літарах;
- калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))
Зычныя
[правіць | правіць зыходнік]Кожная з 28 літар, апроч літары аліф, абазначае адзін зычны гук. Напісанне літар мяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злітна, апроч літар (эліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.
| у канцы слова | у сярэдзіне слова | у пачатку слова | асобна | назва | МФА |
|---|---|---|---|---|---|
| ﺎ | ﺍ | ’эліф | — | ||
| ﺐ | ﺒ | ﺑ | ﺏ | ба̄’ | [b] |
| ﺖ | ﺘ | ﺗ | ﺕ | та̄’ | [t] |
| ﺚ | ﺜ | ﺛ | ﺙ | с̱а̄’ | [θ] |
| ﺞ | ﺠ | ﺟ | ﺝ | джы̄м | [ʤ], [g] |
| ﺢ | ﺤ | ﺣ | ﺡ | х̣а̄’ | [ħ] |
| ﺦ | ﺨ | ﺧ | ﺥ | х̮а̄’ | [x] |
| ﺪ | ﺩ | да̄ль | [d] | ||
| ﺬ | ﺫ | з̱а̄ль | [ð] | ||
| ﺮ | ﺭ | ра̄’ | [r] | ||
| ﺰ | ﺯ | за̄ | [z] | ||
| ﺲ | ﺴ | ﺳ | ﺱ | сīн | [s] |
| ﺶ | ﺸ | ﺷ | ﺵ | шы̄н | [ʃ] |
| ﺺ | ﺼ | ﺻ | ﺹ | с̣а̄д | [sˁ] |
| ﺾ | ﻀ | ﺿ | ﺽ | д̣а̄д | [dˁ], [ðˤ] |
| ﻂ | ﻄ | ﻃ | ﻁ | т̣а̄’ | [tˁ] |
| ﻆ | ﻈ | ﻇ | ﻅ | з̣а̄’ | [zˁ], [ðˁ] |
| ﻊ | ﻌ | ﻋ | ﻉ | ‘айн | [ʕ] |
| ﻎ | ﻐ | ﻏ | ﻍ | гайн | [ɣ] |
| ﻒ | ﻔ | ﻓ | ﻑ | фа̄’ | [f] |
| ﻖ | ﻘ | ﻗ | ﻕ | к̣а̄ф | [q] |
| ﻚ | ﻜ | ﻛ | ﻙ | ка̄ф | [k] |
| ﻞ | ﻠ | ﻟ | ﻝ | ля̄м | [l] |
| ﻢ | ﻤ | ﻣ | ﻡ | мīм | [m] |
| ﻦ | ﻨ | ﻧ | ﻥ | нӯн | [n] |
| ﻪ | ﻬ | ﻫ | ﻩ | га̄’ | [h] |
| ﻮ | ﻭ | ва̄в | [w] | ||
| ﻲ | ﻴ | ﻳ | ﻱ | йа̄’ | [j] |
Арабскія лічбы
[правіць | правіць зыходнік]З VIII стагоддзя для запісу лікаў выкарыстоўваецца пазіцыйная дзесятковая сістэма злічэння, са змененымі індыйскімі лічбамі. Лічбы ў ліку пішуцца злева направа.
| еўрапейскія | стандартныя арабскія | усходнеарабскія |
|---|---|---|
| 0 | ٠ | ۰ |
| 1 | ١ | ۱ |
| 2 | ٢ | ۲ |
| 3 | ٣ | ۳ |
| 4 | ٤ | ۴ |
| 5 | ٥ | ۵ |
| 6 | ٦ | ۶ |
| 7 | ٧ | ۷ |
| 8 | ۸ | ٨ |
| 9 | ٩ | ۹ |
Каліграфія
[правіць | правіць зыходнік]Важнае месца ў арабскай культуры пісьма займае мастацтва каліграфіі. У асноўным па прычыне рэлігійнай забароны на стварэнне выяў жывых істот каліграфія стала адным з асноўных відаў сакральнага мастацтва ў мусульманскім свеце. Ёсць некалькі стыляў каліграфічнага пісьма.
Каліграфічныя стылі
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых старажытных стыляў арабскага пісьма — гэта куфі, ці куфічны (араб. كوفي, ад назвы горада Куфа).
Шрыфт, які стаў стандартным сродкам запісу для арабскай мовы, — гэта насх (араб. نسخ «капіраванне»).
Некаторыя каліграфічныя стылі выкарыстоўваліся толькі ў дэкаратыўных мэтах, г.зн. для каліграм — мастацкіх твораў каліграфаў. Такі шрыфт су́люс (араб. ثلث «трэць») з яго шырокімі, свабоднымі росчыркамі.
Беларускі арабскі алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]
На землях Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі) з XVI стагоддзя сфарміравалася ўнікальная пісьмовая традыцыя — беларуская арабіца. Ёй карысталіся ліпкаўскія татары, якія паступова забыліся на цюркскую мову і перайшлі на старабеларускую, але захавалі рэлігійную прыхільнасць да арабскага пісьма[1].
Алфавіт складаўся з 28 графем арабскага пісьма з даданнем адмысловых літар для перадачы спецыфічных беларускіх гукаў, якіх няма ў арабскай мове. Напрыклад, для гукаў [дз’] і [ц’] былі створаны ўнікальныя графемы «даль» і «сад» з трыма кропкамі ўнізе (ࢮ і ࢯ). Для гукаў [п], [ч] і [ж] выкарыстоўваліся персідскія графемы[2].
Гэтым пісьмом напісаны кітабы, хамаілы, тафсіры і тэджвіды, якія сёння з’яўляюцца важнымі помнікамі беларускай пісьменнасці і мовы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Истрин В. А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. — М., 1965;
- Фридрих И. История письма. Пер. с нем. — М., 1979.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Islam in Belarus - Religious tourism - Excursions from Minsk to Belarus. ekskursii.by. Праверана 24 студзеня 2025.
- ↑ Беларуская арабіца: як нашая мова стала сакральнай для татараў. Palatno.media. Праверана 24 студзеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арабскі алфавіт