Наталля Васілеўна Свебада
Наталля Васілеўна Свебада | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 жніўня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Наталля Васілеўна Свебада (Дзяменцьева; 7 жніўня 1935, Ленінград) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: вытворчы будынак Белдзяржпраекта па вул. К. Маркса (1963), рэканструкцыя тыпавога праекта з распрацоўкай інтэр’ераў кінатэатра «Кіеў» (1970), карпусы — хімічны (1966—1969), радыёфізікі і электронікі (1963—1966, з М. І. Бакланавым) Белдзяржуніверсітэта ў Мінску; у аўтарскім калектыве: стаматалагічная паліклініка — навучальная база Мінскага медінстытута па вул. Сухой у Мінску (1986), рэспубліканскі піянерлагер «Зубраня» (1969) і пансіянат Белкаапсаюза (1980) на воз. Нарач, псіхіятрычныя бальніцы — рэспубліканская клінічная ў Навінках і абласная ў Магілёве (1987), каталог лячэбна-прафілактычных устаноў і распрацоўка праграм для праектавання рэспубліканскіх бальніц Мінздароўя БССР, анкалагічнага дыспансера ў Гродне і стаматалагічнай паліклінікі Інстытута ўдасканалення ўрачоў у Мінску (1982—1988).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свебода Наталья Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя